• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.06.2016 | Гісторыя Літаратура

“Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” – выйшла кніга да 90–годдзя Янкі Запрудніка

Сёлета ў жніўні споўніцца 90 гадоў аднаму з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, доктару Янку Запрудніку. І якраз да гэтай знакавай даты годным падарунакам стала кніга “Кантакты”, якая днямі ўбачыла свет у серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”.

Кантакты Бібліятэка “Бацькаўшчыны” Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч

Кніга, укладальнікамі якой сталі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, заснаваная на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку.

Як адзначае Наталля Гардзіенка, “кнігу “Кантакты” ў нечым можна лічыць працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка “Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.”, укладаннем якой займалася Валянціна Трыгубовіч. Цяпер жа –  той самы архіў, але іншы ракурс і іншыя ўкладальнікі. У “Кантактах” нам (мне і Лявону Юрэвічу) было цікава паказаць тое, як і дзеля чаго наладжваліся сувязі беларусаў з Беларусі з суродзічамі-эмігрантамі. У кнізе ёсць лісты і з яшчэ савецкіх часоў з газеты “Голас Радзімы”, і з 1980-х, калі да Янкі Запрудніка сталі больш актыўна звяртацца шараговыя беларусы, і з 1990-х, калі інтэнсіўнасць паступлення лістоў з Бацькаўшчыны ды разнастайнасць адрасантаў істотна павялічылася”.

Значную частку кнігі складаюць матэрыялы так званай “праваабарончай” дзейнасці беларускай эміграцыі. Асабліва ў 1980-х, па словах Наталлі Гардзіенкі, Янка Запруднік разам з іншымі эмігрантамі, а таксама і як рэдактар газеты “Беларус”, стаў актыўна падтрымліваць беларускіх іншадумцаў, найбольш вядомым з якіх быў Міхась Кукабака.

“Гэтая галіна дзейнасці беларускіх суродзічаў на Захадзе на сёння вельмі мала даследаваная, – гаворыць Наталля Гардзіенка, – таму ў “Кантактах” мы пастараліся змясціць і своеасаблівую хроніку паведамленняў пра беларускіх іншадумцаў у эміграцыйным друку, і бібліяграфію, і вялікую падборку лістоў да Янкі Запрудніка ад Міхася Кукабакі ўжо па вызваленні, а таксама матэрыялы пра іншых іншадумцаў. Сабраныя ў “Кантактах” лісты з Беларусі – толькі невялікая частка тае шырокай карэспандэнцыі, што адрасавалася Янку Запрудніку і наогул суродзічам на Захадзе. Мы стараліся зрабіць як бы агульны зрэз, засведчыць розныя ўзроўні, тэмы, характар зваротаў да замежных суайчыннікаў. Разам гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць і ўяўленні метраполіі адносна дыяспары, і тое, чым жылі асобныя беларусы і беларускае грамадства агулам у 1980-х – 1990-х гг.”

Сэнс свайго жыцця Янка Запруднік акрэсліў у адным інтэрв’ю, якое даваў у 1993 годзе ў Беларусі : “Я знайшоў сэнс жыцця ў службе свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне, беларускай справе. Гэта надае майму жыццю дамэтнасць  і прыносіць духовае задавальненне”.

Нягледзячы на тое, што Янка Запруднік быў толькі адрасантам змешчаных у кнізе лістоў, ён – сапраўдны герой кнігі, бо ён як бы стаўся правадніком голасу метрапольных беларусаў для замежных суродзічаў. Як адзначае Наталля Гардзіенка, да яго часта звярталіся, бо верылі, што голас будзе пачуты не толькі рэдактарам газеты “Беларус”, але і шырэйшымі коламі беларусаў на Захадзе. І разуменне гэтай важнай ролі, таксама як і паважны юбілей, – добрая нагода, каб сказаць Янку Запрудніку дзякуй. І кніга “Кантакты”, і яе прэзентацыя падчас наведвання спадаром Янкам Беларусі – наша супольная спроба падзякаваць яму за гады служэння беларушчыне.

Прэзентацыя кнігі “Кантакты” адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (г. Мінск, вул. Гікала, 4). Пачатак а 18:00.

Падчас прэзентацыі на ўсе пытанні асабіста адкажа галоўны герой кнігі – доктар Янка Запруднік.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Кнігу “Кантакты” можна ўжо зараз набыць у наступных кнігарнях:

“Цэнтральны кніжны” (пр. Незалежнасці, 19),
“Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72),
“Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14),
“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2),
“Веды” (вул. К. Маркса, 36),
“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11),
“Кнігарня “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75),
а таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип