Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае восеньскі набор на адукацыйныя праграмы і запрашае ўдзельнікаў на два сертыфікаваныя анлайн-курсы — «Дэмакратызацыя найхутчэйшая ў гісторыі: перамены 90-х у Цэнтральна-Усходняй Еўропе» і «Геапалітыка і выклікі бяспекі Цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну».
Курс прапануе паглядзець на працэсы трансфармацыі праз чалавечы досвед: як грамадствы перажывалі шок перамен, вучыліся свабодзе, сутыкаліся з крызісамі і зноў шукалі стабільнасць.
Падчас курса вы зразумееце:
Выкладчык:
Пётр Рудкоўскі (PhD) — беларускі філосаф, палітолаг і даследчык
Дэдлайн падачы заяўкі: 26.10.2025 г.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Заняткі будуць праходзіць кожны чацвер а 18:00
Фармат: анлайн
Курс дае сістэмнае разуменне геапалітычных працэсаў у рэгіёне ва ўмовах вайны, гібрыдных пагроз, энергетычных крызісаў і зменлівых міжнародных альянсаў. Курс дапаможа разабрацца ў логіцы геапалітычных працэсаў і ацаніць іх уплыў на Беларусь сёння і ў будучыні.
На курсе вы даведаецеся:
што стаіць за паняццем «гібрыдныя пагрозы» і як на іх рэагаваць;
як працуе энергетычная, інфармацыйная і ваенная бяспека;
якую ролю адыгрывае Цэнтральная Еўропа ў глабальных працэсах;
як Расея выкарыстоўвае дактрыну «рускага міру»;
якія сцэнары развіцця рэгіёну нас чакаюць.
Выкладчыкі:
— mgr Алесь Лагвінец — палітолаг, эксперт у галіне еўрапейскай інтэграцыі
— mgr Аляксандр Казак — палітолаг, выкладчык Гданьскага ўніверсітэту, эксперт па пытаннях бяспекі і геапалітыкі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы
Дэдлайн падачы заяўкі: 30.10.2025 г.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Працягласьць курсу: 10 сэсіяў па 2 акадэмічныя гадзіны (20 акадэмічных гадзінаў).
Фармат правядзеньня курсу: анлайн на базе Moodle + ZOOM;
Падрабязней пра курсы тут.