• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.03.2022 | Грамадства Музыка

У знак салідарнасці беларусаў з украінцамі ў Вільні адбыўся канцэрт Змітра Вайцюшкевіча

20 сакавіка ў Беларускім доме ў Вільні адбыўся канцэрт знакамітага музыкі Змітра Вайцюшкевіча. Па словах арганізатараў імпрэзы, яе мэтай было прадэманстраваць салідарнасць беларусаў з украінцамі. Пасля наведвання канцэрта ўзнікла адчуванне, што гэтая мэта сапраўды была дасягнутая.

Фота01.jpg
Афіша канцэрта

Зміцер Вайцюшкевіч — легендарная для беларускай музыкі асоба. Гэты чалавек сумяшчае ў сабе і сапраўдную зорку для фанатаў беларускага року; і ўвасабленне вобразу барда з сумнымі лірычнымі песнямі; і аўтара дзіцячых песенек пра грознага ваўка ці страказу з яе сябрамі; і музыкі, які ў сваіх песнях узнімае вечныя тэмы кахання, смерці і сэнсу жыцця. Заканамерна, што выступ менавіта такога чалавека абʼядноўвае беларусаў і ўкраінцаў. Заканамерна, што і дарослыя, і дзеці, многія з якіх да гэтага наўрад ці ўвогуле былі знаёмыя з творчасцю спадара Вайцюшкевіча, па-сапраўднаму ўсцешыліся гэтым двухгадзінным мерапрыемствам. Прынамсі, змаглі адпачыць ад бясконцага патоку страшных навін з месцаў баявых дзеянняў і атрымаць асалоду ад жывых песняў пад гітару.

Фота02.jpg
Зміцер Вайцюшкевіч падчас канцэрта

Першая частка канцэрта была прысвечана самым маленькім гледачам. Зміцер Вайцюшкевіч выканаў некалькі дзіцячых песень, прычым гледачы шчыра ўцягнуліся, бо спецыфіка песень патрабавала падпявання, а часам і падвывання, усіх удзельнікаў канцэрта. Што паказальна, дзеткі маментальна пасябравалі паміж сабой, нягледзячы на розніцу ва ўзросце і прычыны пераезду ў Літву.

Фота03.jpgЗ
Зміцер Вайцюшкевіч падчас выступлення для дзяцей

Пасля першай часткі канцэрта арганізатары абвесцілі перапынак і ласкава запрасілі гледачоў частавацца салодкімі прысмакамі, кавай і гарбатай. Галоўнае ж, што стварылі арганізатары, — гэта добрая магчымасць пазнаёміцца адзін з адным. Адчуць, што нават у жудасных абставінах вымушанай эміграцыі, у чужой краіне і новым горадзе, ёсць людзі, якія разумеюць адзін аднаго, і гатовыя падзяліцца падтрымкай і дапамагчы з адаптацыяй.

Фота04.jpg
Пачастунак ад арганізатараў

Падчас другой «дарослай» часткі канцэрта, маленькія гледачы адправіліся ў асобны пакой, каб заняцца творчасцю: памаляваць і бліжэй пазнаёміцца адно з адным. Тым часам Зміцер Вайцюшкевіч выконваў вядомыя беларускія, украінскія і нават палескія песні. Дзіўна, як выканальніцкі талент Змітра Вайцюшкевіча крануў за душу нават тых, хто чуў гэтыя песні ўпершыню, і наўрад ці звязвае іх з нейкімі настальгічнымі ўспамінамі са свайго мінулага. Калі Зміцер спяваў песню пра маці, у некаторых гледачоў у вачах стаялі слёзы.

Павесяліла ж і ўкраінскіх, і беларускіх гледачоў песня на верш Андрэя Хадановіча пра беларускага мужчыну. Пра таго самага беларускага мужчыну, дзед якога перажыў меліярацыю, а кот кастрацыю. Пра таго самага, каторы вядзе такі лад жыцця, што не зусім зразумела, як яго можа цярпець жонка. Аднак усё роўна беларускі мужчына застаецца чыстым абʼектам кахання. Мяркуючы па рэакцыі ўкраінскай часткі гледачоў, змест іранічнай песні можа быць аднесены не толькі да беларускага, але і да ўкраінскага мужчыны. Вось дзе па праўдзе праяўляецца братэрства народаў.

Фота05.jpg
Збор ахвяраванняў

Пасля заканчэння канцэрта і працяглых апладысментаў дарослая частка беларускіх і ўкраінскіх гледачоў яшчэ некаторычас У працягвала пачатыя ў перапынку гутаркі і дзялілася ўражаннямі ад канцэрта. Тым часам самыя юныя ўдзельнікі імпрэзы, якія ўвесь другі акт былі захопленыя маляваннем, катэгарычна адмаўляліся пакідаць новых сяброў і ісці дамоў, хаця бацькі і праяўлялі настойлівасць.

 Фота06.jpg
Дзеці малююць

У бліжэйшы час у Вільні стане яшчэ больш славянскай гаворкі: загучыць яна не толькі ад мясцовых рускамоўных жыхароў і тых беларусаў, якія прыехалі ў апошнія два гады, але і ад шматлікіх новапрыбылых бежанцаў з Украіны. Такія імпрэзы, як канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, і іншыя мерапрыемствы надзвычайна важныя для збліжэння прадстаўнікоў двух народаў за мяжой. Адна з прычын, якая заўсёды актуальная для бежанцаў, — гэта неабходнасць знайсці новыя сацыяльныя сувязі наўзамен пакінутых старых. Асабліва добра, калі гэтыя сувязі можна ўстанавіць з прадстаўнікамі таго самага брацкага народа, з якімі можна размаўляць на роднай мове і атрымліваць асалоду ад агульнага культурнага вопыту. Другая ж прычына ў тым, што тую самую агрэсію ў дачыненні беларусаў, пра якую зараз так часта згадваюць СМІ, нельга перамагчы ніяк інакш, акрамя як добрымі жэстамі ў бок украінцаў, шчырымі зносінамі, і ўсялякай дэманстрацыяй таго, што беларусы і беларускі рэжым — гэта зусім розныя зʼявы.

Чытайце яшчэ:

«Робім, што можам, і абавязкова пераможам». Як беларусы Вільні дапамагаюць Украіне

Д.Г. budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM