• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.07.2019 | Байнэт

Вялікі Рымскі статут, альбо фэйсбук, які парушыў канвенцыю

Гэта быў цудоўны ліст. Надрукаваны на нейкай дапатопнай друкарцы, што прымушала літары скакаць уверх і ўніз, ліст паведамляў дагэтуль невядомую чалавецтву інфармацыю.

Напрыклад, Артур Конан Дойл атрымаў вось гэты самы ліст, але не кінуўся яго перапісваць (відаць, яму было што пісаць і так) і што вы думаеце? Правільна, трапіў пад аўтобус і яму ампутавалі абедзве рукі! 

А вось Алла Барысаўна Пугачова наадварот, ліст перапісала, і атрымала дзесяць тысяч даляраў. У яе выпадку гэта дробязь, але ўсё адно прыемна.

Далей ліст складаўся з пагрозаў і патрабаваў перапісаць яго дзесяць, а лепей — болей разоў. І намякаў, што паміж бязладнасцю Конан Дойла і стараннасцю Пугачовай лепей абраць другое, тады ў вас будуць грошы і нават рукі.

Здавалася б, "лісты шчасця" сталі мілымі артэфактамі часоў веры ў МММ і муміё, пакуль у наша жыццё не ўварвалася Бернская канвенцыя.



Першымі ахвярамі канвенцыі сталі найменш сацыяльна абароненыя пласты інтэрнэт-насельніцтва: карыстальнікі сайта "Аднакласнікі" вельмі старанна распаўсюджвалі інфармацыю пра тое, што ад учорашняга дня ў кіраўніцтва сацыяльнай сеткі змянілася палітыка, і калі не надрукаваць адмысловы тэкст на сваёй старонцы, уся (УСЯ!) інтэлектуальная ўласнасць карыстальніка можа трапіць у рукі кіраўніцтва. 

Нідзе ў прасціне тэкста не тлумачылася, навошта кіраўніцтву сацыяльнай сеткі могуць спатрэбіцца здымкі умоўнай Валянціны Генадзьеўны ў Анапе ў 2007 годзе, ці ўяўнага Сямёна Пятровіча з сябрамі на шашлыках, але спосаб захаваць права на карыстанне імі дапамагала Бернская канвенцыя. Размясціў тэкст —  ўсё, абаронены. Калі што, спаслаўшыся на яе можна смела ісці ў суд.

Бернская канвенцыя пражыла ў сацыяльных сетках некалькі гадоў і распаўсюджвалася як эпідэмія грыпу: год пра яе нічога не чуваць, а ў пэўны момант твая стужка амаль цалкам складаецца з тэкста пра канвенцыю і ўжо неважна, у якой сетцы адбываюцца падзеі.

Апошні, але вельмі вялы, рэцэдыў Бернскай канвенцыі адбыўся летась і ізноў пра яе забылі, пакуль 3 ліпеня не адбылося страшнае — у фэйсбуку нешта ляснула, і палову дня замет фота карыстальнікі бачылі белыя квадраты з надпісамі, кшталту "на гэтым фота хутчэй за ўсё ёсць людзі".

І тут выявіліся дзве цікавыя рэчы. Па-першае, фэйсбук, які заўсёды лічыўся куды больш інтэлектуальным, чым іншыя сеткі, адразу ўзброіўся тэкстам пра Бернскую канвенцыю. Па-другое, людзі пачалі здраджваць канвенцыі з таямнічым Рымскім статутам.

Той самы стары тэкст, толькі з пазнакай пра Рымскі статут балюе ў фэйсбуку трэці дзень. Самыя хітрыя карыстальнікі размяшчаюць гэты тэкст са смайлікам, маўляў, ну мы-та разумеем, што гэта жарт, паглядзіце, што іншыя дурні посцяцць. Але на ўсялякі выпадак, лепей хай тэкст будзе, бо калі верыць (а верыць тут можна толькі самому тэксту) абараніць нашыя грамадскія, палітычныя, культурніцкія спрэчкі, нашыя каментары і асабістую перапіску можа толькі ён.

Тэксту пра Рымскі статут бракуе толькі адной, але важнай рэчы. Ніхто не дадумаўся напісаць, што цяпер гэты тэкст трэба запосціць на старонку дзесяці сябрам, інакш застанешся без рук, як Конан Дойл (Кен Кізі, Джордж Марцін — на ваш густ).  

Ну і важная, выпрабаванне канвенцыяй/статутам фэйсбук не прайшоў.

Насамрэч, дзяленне сацыяльных сетак па ўзроўню інтэлектуальнасці вельмі добра правяраецца "Бернскай канвенцыяй/Рымскім статутам" — у самай разумнай яго проста не можа быць. Таму не будзем дзяліць адзін аднаго па "сацсетачнай прыкмеце", і тады нашу інтэлектуальную маёмасць абароняць адразу Бернская канвенцыя, Рымскі Статут, Андалузскі пёс і Арлеанская дзева.

 Юрась Ускоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип