Капрызныя сустрэчы з паэтамі…

ak_31

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступілі перад работніцамі швейнай фабрыкі “Эліз”, якая месціцца ў Дзяржынску, 4 жніўня.

Калектыў швейнага прадпрыемства “Эліз” – пераважна жаночы. Вось чаму галоўнай тэмай сустрэчы стала каханне, – апавёў паэт і бард Эдуард Акулін.

ak_21

На развітанне Леанід Дранько-Майсюк падараваў маладым работніцам прадпрыемства свой “элегантны экспромт”: “За грошы ваш любы капрыз змастачыць фабрыка “Эліз!”

Узнагародай сталі шчырыя апладысменты і памятны падарунак – фірменны мужчынскі гальштук вытворчасці фабрыкі “Эліз”.

ak_11

Вечарам таго ж дня Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк і Васіль Якавенка выступілі перад адпачыннікамі санататорна-аздараўленчага комлексу “Зялёны бор”.

Выступы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

На фота:

1. Э. Акулін, В.Якавенка і Л.Дранько-Майсюк у “Зялёным бары”
2. Леанід Дранько-Майсюк: “Мы не бачыліся цэлае каханне…”
3. Эдуард Акулін: “Каханнем скрозь паэт жыве!…”

Тэгі: