• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
19.11.2019 | Літаратура

Фестываль памяці Уладзіміра Караткевіча ўпершыню пройдзе ў Беларусі

Беларускі ПЭН-Цэнтр супольна з Аршанскай філіяй Таварыства беларускай мовы распачынае сёлета Фестываль Уладзіміра Караткевіча. У суботу 30 лістапада запрашаем у Оршу, а таксама Смаляны, дзе разгорнецца чарада культурніцкіх падзей, звязаных з асобай і творчасцю класіка ХХ стагоддзя, горача любімага рознымі пакаленнямі беларусаў. У імпрэзах возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння У. Караткевіча, якое святкуецца 26 лістапада.


«Ідэя фестывалю – зрабіць яго такім жа жыццесцвярджальным, поўным любові да Радзімы, якой была сама асоба Уладзіміра Караткевіча. – кажа каардынатарка Фэсту Караткевіча Паліна Качаткова. – Хочацца сабраць вакол гэтай падзеі найлепшае, што дала нашай культуры ягоная творчая спадчына. Матыў вандравання – адзін з галоўных у творчасці Караткевіча, таму і сам фестываль мы бачым вандроўным. Нашы імпрэзы будуць упісаныя ў гарадскі ландшафт Оршы, які выразна адчытваецца ў рамане “Нельга забыць”».

У праграме – экскурсія па Смалянах краязнаўцы Віктара Мяжэвіча, экскурсія па аршанскіх мясцінах Караткевіча Паліны Качатковай. Таксама ў Оршы адбудуцца дыскусія пра ўплыў спадчыны Караткевіча на сучаснае грамадства Беларусі і літаратурна-музычная імпрэза, спецыяльным госцем якой будзе фолк-музыкант Сяржук Доўгушаў, які паходзіць з Аршаншчыны. У ягоным выкананні прагучаць песні на вершы Караткевіча. Уваход на ўсе падзеі вольны.

У дзень фестывалю з ласкавай згоды ўласніка Андрэя Балабіна будзе адкрыты для наведнікаў Дом Караткевіча ў Оршы.

Падрабязны расклад фестывалю з’явіцца неўзабаве.

Падчас свайго вандравання 30 лістапада ўдзельнікі прыдумаюць і зацвердзяць назву для новай ініцыятывы. Мяркуецца, што Фестываль Уладзіміра Караткевіча стане штогадовым, і ў 2020 годзе, да 90-гадовага юбілею пісьменніка, пройдзе з большым размахам.

Ідэя фестывалю: Ірына Дубянецкая, Паліна Качаткова, Юры Нагорны, Алена Танкачова.

Арганізатары фестывалю: РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр», ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (Аршанская філія).

Партнёры фестывалю: «Вандроўная кнігарня» Літаратурнага дома «Логвінаў», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu, ЗАТ «Патио».

Арганізатары дзякуюць сям’і фотамастака Валянціна Ждановіча за дазвол выкарыстоўваць у анонсах падзеі знакаміты здымак «Уладзімір Караткевіч з кацянятамі».

Кантакты: info@pen-centre.by (з пазнакай: “Фестываль Караткевіча”), +375293465792 (Паліна Качаткова).

Pen-centre.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча

Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows

У карыстальнікаў Windows з’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы, піша Reform.by.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien.  Мясцовыя жыхаркі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?
    Музыка
    Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    Грамадства
    З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    Культура Грамадства
    У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»
    Грамадства Адукацыя
    Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    Грамадства
    Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства Гісторыя
    Паміж Арламі, але з Пагоняй: Мінск і Міншчына ў падзеях 1812 года
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Афіша

  • 12.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 12.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 12.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 12.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 12.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 12.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 12.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 12.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    • «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM