З 9 па 22 кастрычніка ў Лондане праходзяць чарговыя анлайн-таргі, прысвечаныя працам Марка Шагала са збору яго спадчыннікаў. Таргі пройдуць у рамках серыі лонданскіх аўкцыёнаў Christie’s, прымеркаваных да кірмаша Frieze.
«Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе». Малюнак Марка Шагала
Распродаж мае тэматычную назву «Паміж небам і зямлёй. Творы з маёнтка мастака». Усяго на ім прадстаўлена крыху больш за 70 твораў, сярод якіх пераважаюць працы на паперы.
Самы дарагі лот — карціна «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе» ( 1979 год, гуаш). Ацэначны кошт гэтай работы складае ад 38 да 55 тысяч еўра.
Сёння, 10 кастрычніка, пройдуць таргі аўтапартрэта Шагала з пеўнем (1949-1950 гады). Карціну разлічваюць прадаць за $520-780 тысяч.
Чытайце яшчэ:
Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала
У ЗША на аўкцыёне прадалі скрадзеную нацыстамі карціну Шагала