Пра гэта паведамляе Ірына Дубянецкая на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Касмалогія» — першая ілюстраваная трохмоўная кніга з сэрыі «Традыцыйны сьветалад беларусаў» — ужо ў Акадэмкнізе!
Я яе яшчэ ня бачыла, але ўжо цешуся, бо шмат сіл у яе ўкладзена.
Гэта аблегчаная вэрсыя першай, касьмічнай, часткі нашай вялікай кнігі «Трошкі бліжэй да сонца, трошкі далей ад месяца».

Галоўная радасьць гэтага выданьня — дзівосныя арыгінальныя ілюстрацыі Максіма Храпавіцкага. Мы з ім каля году іх прадумвалі канцэптуальна, шукалі матэрыял, абмяркоўвалі, спрачаліся. І ў выніку Максім зьдзейсьніў цуд, які, спадзяюся, парадуе і натхніць людзей.

З іншых гарадоў і краін (!) можна замаўляць праз сайт Акадэмкнігі», — напісала Ірына Дубянецкая.
