Чаму ў старажытным горадзе мяркуюць стварыць унiкальны музей асваення Сусвету?
Ужо колькi, здаецца, ведаеш пра родныя мясцiны: цiкавыя людзi, неардынарныя факты, захапляльныя падзеi. Аднак, паверце, iнфармацыя нiколi не бывае досыць поўнай, паколькi адкрыццi i дасюль чакаюць сваiх карпатлiвых даследчыкаў. У гэтым чарговы раз пераканаўся, калi разгарнуў яшчэ адну старонку гiсторыi Слуцка. Спачатку нават не верылася: як так, няўжо ў знаёмых з дзяцiнства краях магчыма насамрэч стаць блiжэйшым да Сусвету, шлях да якога праклалi мае знакамiтыя землякi. Хоць iх прозвiшчы мала вядомыя для многiх, аднак справы кожнага з гэтых людзей спрыялi асваенню таямнiчай стыхii — космасу. А хто з нас не марыў пераадолець зямное прыцягненне? Тэкст цалкам.