На Ушаччыне разбураецца 300-гадовы касцёл. Распачаўся збор грошай на выратаванне помніка

Велічны помнік архітэктуры, у якім хацелі здымаць кіно паводле Караткевіча, быў пабудаваны амаль 300 гадоў таму. Барочны комплекс XVIII стагоддзя — адзіны на ўсю Беларусь храм у гонар святой Веранікі. Сёння ён знаходзіцца ў драматычным стане і патрабуе тэрміновай кансервацыі.


 kostel_svyatoy_veroniki_monastyr_selishche

Гісторыя ўнікальнага помніка

Каменны касцёл Святой Веранікі і бернардынскі кляштар у стылі барока з’явіліся ў вёсцы Селішча ў 1726 годзе. Пасля паўстання 1830-га расійскія ўлады кляштар закрылі, а касцёл перарабілі ў праваслаўны храм.

Падчас Другой сусветнай комплекс моцна пацярпеў. Была разбураная адна з веж, згарэў манастырскі корпус, а ўсё ўнутранае ўбранне касцёла было страчана. Пасля вайны будынкі ніхто не аднаўляў, і яны працягвалі разбурацца.

kostel_svyatoy_veroniki_monastyr_selishche
Так выглядаў комплекс да разбурэння. Фота: t.me/lostbuildings

Ніякіх захадаў па кансервацыі помніка не было нават пасля таго, як у 2000 годзе ўлады Беларусі ўключылі комплекс у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пад другой катэгорыяй. У ліпені гэтага года стала вядома, што пры касцёле абвалілася сцяна кляштара.  

Kasciol-bernardyncau
Фота: t.me/lostbuildings

Як дапамагчы

Для дапамогі ў правядзенні работ па аднаўленні (стварэнне часовага даху, сховішча фрагментаў сцен) адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак, на які ўсе ахвотныя могуць пералічыць любую суму для выратавання архітэктурнага помніка: 

BY39AKBB31320112601822300000

код AKBBBY2X

УНП 300006248

Чытайце яшчэ: Вандруем разам з «Будзьма!». Што паглядзець у Мёрскім раёне. Частка першая