Кастусь Герашчанка і Андрэй Плясанаў выступілі на Смалявіччыне

plisa_1

Канцэрт з удзелам барда, кіраўніка народнага вакальнага ансамблю “Plissa” Кастуся Герашчанкі і вядомага музыкі, лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава адбыўся ў 25 красавіка ў Доме культуры бройлернай птушкафабрыкі пасёлку Акцябрскі, што непадалёк ад Смалявічаў. plisa_2

Як адзначыў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў, імпрэзу наведалі каля 30 чалавек рознага веку, сярод якіх былі як дзеці, так і людзі больш сталагу ўзросту.

plisa_5

У выкананні Кастуся Герашчанкі прагучалі яго аўтарскія песні на вершы Генадзя Бураўкіна, Авер’яна Дзеружынскага, перапрацаваныя народныя беларускія спевы.

plisa_3

Андрэй Плясанаў, якому акампанавала флейтыстка і былая ўдзельніца “P.L.A.N.” у Дар’я Манойлава, выканаў вядомыя песні з рэпертуару “P.L.A.N.”у.

plisa_4

Канцэрт ладзіўся ў межах кампані “Будзьма беларусамі! ” Фота Дзяніса Гайшуна.

Тэгі: , ,