Здымкі праходзілі ў палацах пад Ленінградам, а таксама ў ваколіцах Мінска. У фільме здымаліся Мікалай Сіманаў, Таццяна Булах-Гардзіна, Уладзімір Уладамірскі, Рыгор Ге, Фларыян Ждановіч, Мікалай Камісараў, Барыс Ліванаў і інш.
У 2012 годзе «Кастусь Каліноўскі» быў пераагучаны ў межах праекту «Тузін.Немаўля», які запачаткаваў партал Tuzin.fm. сумесна з Падляшскай операй і філармоніяй. Музычнае суправаджэнне для стужкі напісаў эксперыментальны кампазітар Сяргей Пукст.