З 3 па 5 лістапада ў Катавіцах пройдзе Кніжны кірмаш, на якім будзе працаваць у тым ліку і беларускі стэнд незалежных выдавецтваў «Вольная Беларусь». Беларускія выдаўцы і аўтары ўдзельнічаюць у падзеі ўпершыню і будуць прадстаўлены ў ганаровым статусе спецыяльных гасцей. Расказваем, каго і калі можна будзе паслухаць.
Кніжны кірмаш сустрэне сваіх гасцей у Міжнародным кангрэс-цэнтры (Katowice, plac Sławika i Antalla 1). Дарэчы, гэта адна з найбуйнейшых кніжных падзей у Польшчы. У мінулым годзе, напрыклад, яе наведала больш за 30 тысяч чалавек. Сёлета на кірмашы мы ўпершыню ўбачым вялікі стэнд з кнігамі больш як дзесяці беларускіх выдавецтваў.
Фота: facebook.com/pradmova
Праграма «Вольнай Беларусі», 3-5 лістапада:
3 лістапада (пятніца)
- 16.00 — 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура» (Алена Лапцёнак, праваабарончы цэнтр «Вясна»)
- 17.00 — 18.00 Дыскусія «Беларуская кніга: выклікі і перспектывы». З удзелам Аліны Коўшык (Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні), Наталлі Русецкай (Інстытут беларускай кнігі), Андрэя Янушкевіча (выд-ва «Янушкевіч»). Мадэратар — Валер Булгакаў (выд-ва ARCHE)
4 лістапада (субота)
- 13.00-14.00 Прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпаня Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выд-ва «Янушкевіч»)
- 14.00-15.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (Галоўная Заля)
- 15.00-16.00 Прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаўма (выд-ва «Vesna»)
- 16.00-17.00 Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ стагоддзя і да нашага часу» Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча (выд-ва ARCHE, прэзентуе Валер Булгакаў)
- 17.00-18.00 Творчая сустрэча з аўтарам Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»)
5 лістапада (нядзеля)
- 13.00-14.00 Дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» З удзелам выдаўца Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg), аўтара Васіля Еўдакімава («Круглая Square»), перакладчыцы, паэткі Наталлі Русецкай.
- 14.00-15.00 Прэзентацыя новых кніг выдавецтва Gutenberg: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.
Гадзіны працы:
- 3 лістапада, пятніца: 11.00 −19.00
- 4 лістапада, субота: 10.00 −19.00
- 5 лістапада, нядзеля: 10.00 −17.00
Стэнд «Вольная Беларусь» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі пры падтрымцы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні і Фундацыі «Гісторыя і культура». Падчас Урачыстага адкрыцця прагучыць адмысловы відэазварот Святланы Ціханоўскай, а вітальнае слова прамовіць Аліна Коўшык — прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.
Чытайце яшчэ: У межах фестывалю PRADMOVA адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Прэміі імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча