Кавярня «Апостраф кава» адкрылася ў лістападзе 2021 года як цалкам беларускамоўнае месца (ад меню і абслугоўвання да вядзення сацсетак), а на пачатку студзеня гэтага года стала вядома пра закрыццё кавярні.
1 лютага кавярня зноў адкрылася.
«Вітанкі, даражэнькія! Ужо знаёмая вам кавярня «Апостраф», якая надоечы мелася зачыніцца, працягне сваю працу. Не турбуйцеся, змяніўся толькі ўласнік. Месца знаходжання, інтэр’ер, духмяная кава і, вядома, беларуская мова чакаюць на вас. Мы пачынаем сваю працу 1 лютага ў 12:00. Прыходзьце самі і клічце сяброў. Можна нават з гадаванцамі, для іх таксама знойдуцца ласункі», — напісана ў сацсетках месца.
«Прастора беларускай мовы са смакам кавы», як называюць кавярню новыя ўладальнікі, працуе с 8:00 да 22:00 з панядзелка да пятніцы, з 9:00 да 22:00 у суботу і нядзелю.
Чытайце яшчэ: «Пераважная большасць хаця б «дзякуй» ці «да пабачэння» кажа па-беларуску»