Што зробяць з яўрэйскімі надмагіллямі і фрагментамі брамы, знойдзенымі ў Мінску?

Мінгарвыканкам адказаў на зварот наконт земляных работ уздоўж яўрэйскіх могілак у Мінску, у выніку якіх з зямлі былі вынятыя яўрэйскія надмагіллі і фрагменты могілкавай брамы, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Aficyjny list

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Паводле прадастаўленай чыноўнікам Інстытутам гісторыі інфармацыі могілкам XIX — першай паловы XX стст. не надаецца статус помніка археалогіі. Цікавае сцвярджэнне, якое супярэчыць палажэнням Кодэкса аб культуры.

Jaŭrejskija nadmahilli  Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Агляд археолагамі Інстытута адвала грунта, а таксама профіляў траншэі, паказаў адсутнасць культурнага слою, чалавечых рэштах і археалагічных знаходак.

Выяўленныя пры работах мацэвы адміністрацыя раёна разам з Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Яганэса Рау плануе размясціць з раней выяўленымі надмагіллямі на поўнач ад месца знаходкі.

Jaŭrejskija nadmahilli i frahmienty histaryčnaj mohilkavaj bramy
 Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Фрагменты мураваных і металічных канструкцый, элементы дэкору брамы адукацыйны цэнтр, якому належаць Гістарычныя майстэрні імя Леаніда Левіна, гатовы размясціць у адноўленым будынку пасля заканчэння рэканструкцыі ў якасці часткі экспазіцыі.

Таксама ў лісце адзначаецца, што ў 2019-2020 гг. неаднаразова паступалі прапановы і абгрунтаванні аб наданні тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак статусу гісторыка культурнай каштоўнасці. Але гэтыя прапановы былі адхілены праз неадпаведанасць артыкулам 92 і 93 Кодэкса аб культуры.