Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла паштоўкі з жывёламі ў нацыянальных касцюмах

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшлі 12 відаў паштовак з жывёламі ў нацыянальных строях. Фармат паштовак А6, на гладкай паперы — 6 з подпісамі і столькі ж без, напісана ў сацсетках выдавецтва.

Paštoŭki

«Усе мы любім жывёл, усе мы любім Беларусь. А што, калі спалучыць насельнікаў нашых лясоў і хат з беларускімі традыцыямі, апрануўшы іх у нацыянальныя касцюмы? Падвойная мілата, нічога складанага. :)

12 відаў паштовачак фармата А6 на гладкай паперы — 6 з подпісамі і столькі ж без — увазе шаноўнага спадарства», — напісана ў сацсетках выдавецтва.

Кошт паштоўкі — 1,5 br.