Казкі беларускія ў сеціве

У сеціве з’явіўся новы беларускі праект “Казкі беларускія” – kazki.by

Cайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Таксама на старонках прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, хуткамоўкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі, розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў і шмат іншых цікавых матэрыялаў.

“Мы зрабілі праект з казкамі, трохі такі альтэрнатыўны, калі глядзець на беларускія дзіцячыя кніжкі, бо ён адрозніваецца ад іх у першую чаргу кароткім “інтэрнэт-фарматам” казак, добрай падабранай ілюстрацыяй да кожнага артыкула. Мы хацелі, каб у маладых бацькоў была магчымасць, напрыклад, узяць наўтбук замест кніжкі і прачытаць вячэрнюю казку дзіцяці прама з экрана, паглядзець малюначкі разам і г.д.” – кажуць стваральнікі рэсурсу.

Дарэчы, галоўны прынцып праекту – 1 казка ў 1 дзень. Таксама на “Казках” магчыма зарэгістраваца і публікаваць свае творы і навіны.