Хадановічу ў Наваполацку спадабалася ўсё, акрамя сумётаў

sviataya-prawda-012a

Творчая сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам і выдаўцом Ігарам Логвінавым прайшла ў Наваполацку Віцебскай вобласці 12 лютага.

Сустрэча ладзілася ў бібліятэцы імя Я. Коласа.

sviataya-prawda-002a

У залі

У межах выступу быў прэзентаваны зборнік маладых літаратараў “Святая праўда ды іншыя казкі”. Маладыя літаратары таксама прысутнічалі на сустрэчы, чыталі свае вершы, прозу, пераклады.

sviataya-prawda-011a

Віталь Рыжкоў

sviataya-prawda-006a

Павел Анціпаў

Андрэй Хадановіч: “Заля была досыць камерная, але поўная гледачоў. Людзі былі прыязныя, а вечарына доўгай. Пытанні вар’яваліся, а гаспадары не хацелі адпускаць. Часам гледачы бываюць зацятыя, стрыманыя. Маўчаць, устаюць, дзякуюць і сыходзяць, тут жа былі актыўныя, адкрытыя, зацікаўленыя. Мне спадабалася ўсё, акрамя сумётаў, якія не пусцілі нас на наступную сустрэчу”.

sviataya-prawda-015a

Алена Пятровіч

Маладымі выступоўцамі былі Анка Упала, Віталь Рыжкоў, Павал Анціпаў, Алена Пятровіч.

Сустрэча прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

На першым здымку: Андрэй Хадановіч

Фота — Анка Упала.

Тэгі: