На амерыканскім стрымінгу Amazon Prime выйшаў хорар пра беларускую палітэмігрантку ў ЗША

Фільм «Цішыня здабычы» зняты мадэллю Карыны Кудзінай з Гомеля, піша тг-канал «Свяшчэнны Белавуд».


Kadr z fiĺma «Cišynia zdabyčy»
Кадр з фільма «Цішыня здабычы» / Studio Dome the Horror Collective

Фільм «Цішыня здабычы» — сумесны праект дэбютанткі Карыны Кудзінай і Майкла Вайнберга.

Карына, як і яе сястра Караліна, родам з Гомеля. Цяпер дзяўчына жыве ў ЗША, у Нью-Ёрку, працуе мадэллю і спрабуе свае сілы ў кіно ў якасці актрысы, сцэнарысткі і прадзюсаркі. У дэбютную кінастужку дзяўчына перанесла свой эмігранцкі досвед.

У адчайнай спробе забяспечыць будучыню свайго дзіцяці маці-імігрантка з Беларусі, якая не мае дакументаў, уладкоўваецца на працу нянькай да пажылога амерыканца. Але ў мужчыны ёсць жудасная таямніца...

Фільм здымаўся за невялікія грошы лэйблам Studio Dome the Horror Collective і атрымаў супярэчлівую крытыку. Прэса, напрыклад, піша, што фільм па змесце атрымаўся сучасным, але зняты проста жудасна.

Затое ў ім ёсць жарты пра тое, што Беларусь — гэта горад ва Украіне.

Чытайце яшчэ: Беларускае кіно на зломе эпох: фільм «Пікалін Эйс». Моц правінцыі