У выдавецтве «Янушкевіч» па-беларуску выйдуць чатыры зборнікі твораў выбітнага аргентынскага пісьменніка XX стагоддзя Хорхе Луіса Борхеса.
Хорхэ Луіс Борхес — аргенцінскі празаік, паэт, публіцыст, вядомы перш за ўсё лаканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур'ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторый. Эфект праўдзівасці выдуманых падзей дасягаецца ў Борхеса ўвядзеннем у апавяданне эпізодаў аргенцінскай гісторыі і імёнаў пісьменнікаў-сучаснікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў іспанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.
У сацсетках выдавецтва паведамілі пра атрыманне правоў на выданне чатырох найважнейшых зборнікаў твораў Борхеса:
Ficciones (Фікцыі) — самая папулярная кніга пісьменніка, якая прынесла яму вядомасць па ўсім свеце. У яе ўключаныя такія апавяданні, як «Tres versiones de Judas», «La biblioteca de Babel», «Pierre Menard, autor del Quijote», «Funes el memorioso» і інш. Кніга прысвечана пісьменніцы Эстэр Зембарэйн дэ Торэс Дагган, сяброўцы і супрацоўніцы Борхеса.
El libro de arena (Кніга пяску) — кніга апавяданняю, якую сам аўтар лічыў вяршыняй сваёй творчасці (хоць крытыкі з ім не пагаджаліся і аддавалі перавагу Ficciones). У яе ўвайшлі такія апавяданні, як «Utopía de un hombre que está cansado», «Ulrica», «El libro de arena» і інш.
El Aleph (Алеф) — апавяданне, галоўнай тэмай якога з'яўляецца пытанне пошуку праўды і сэнсу жыцця і іншых важных філасофскіх праблем.
El informe de Brodie (Паведамленне Броўдзі) — зборнік з адзінаццаці гісторый, сюжэты якіх не падобныя адзін на аднаго, але ў асноўным заснаваныя на лёсе і этыцы.
Перакладзе творы на беларускую мову Сяргей Шупа, лаўрэат перакладчацкай прэміі Прэміі Карласа Шэрмана.
Чытайце яшчэ:
700 гадоў у цені імперыі, жаночы супраціў, міф і паэзія, Беларусь Купалы і Ірландыя Ейтса
Саша Філіпенка стаў уладальнікам галоўнага прыза Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris