Галоўныя героі новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча — Ірландыя і ейны, магчыма, галоўны класік ХХ стагоддзя, нобелеўскі лаўрэат Уільям Батлер Ейтс.
Што зрабіў Ейтс для сучаснай Ірландыі? Чаму ангельская мова аўтара — гэта адабраная ў акупанта трафейная зброя? Што агульнага паміж Купалам і Ейтсам? Чарадзейная Ірландыя і якое месца нацыянальная міфалогія займае ў спадчыне паэта? Як герой Руды Ханраан дапамагае ператварыць палітычныя дэкларацыі аўтара ў любоўную лірыку або наадварот? Як паэт паказвае крывавае паўстанне 1916 года ў сваёй творчасці? Як ірландскія пераклады Таўбіна сталі «голасам з таго свету»? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.