Выданне, якое аглядаецца ў публікацыі: McMillin, Arnold. Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day. — London: Maney Publishing for the Modern Humanities Research Association, 2010.
Не так даўно пабачыла свет грунтоўная праца Арнольда Макміліна «Напісанае ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х гадоў да сённяшніх дзён», у якой разгледжаныя творы больш як 150 аўтараў некалькіх літаратурных пакаленняў. Асобна пададзены пісьменнікі з групаў «Тутэйшыя» і «Бум-Бам-Літ», пісьменнікі сталіцы і рэгіёнаў — Полацк, Гродна, Гомель, адсочваюцца тэндэнцыі ў розных жанрах і тэмах (чарнобыльская тэма, гістарычная тэма), у канцы даецца бібліяграфія і іменны паказальнік.
Пачнем разгляд з эксперыменту: пакладзем на шалі з аднаго боку выданне «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча1 , а з другога — кнігу «Напісанае ў халодным клімаце» Арнольда Макміліна.