Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Хто такі «Прарок Ілля»? Што за секту ён стварыў на Падляшшы ў 1930-я гады? Хто такія «жоны-міраносіцы» і праз які абрад жанчыны туды траплялі? Куды ішлі грошы даверлівых людзей? Ці адбыўся «канец света», абяцаны Альяшом? Хто насамрэч яго забіў і чаму аўтар кнігі, Аляксей Карпюк, схлусіў пра сапраўдную смерць Іллі Клімовіча? Дзіўная секта з аповесці «Вершалінскі рай» у нашым відэа.
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.