Геніяльны сатырык альбо цемрашал белліту? Уся праўда пра Кандрата Крапіву

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

krapiva-smalennie-vepruka.jpg

Пра што насамрэч п’еса «Хто смяецца апошнім»? Як Крапіва перажыў усіх сваіх калегў? Пра што размаўляў з Панамарэнкам? Як гумар стаў «пралетарскай зброяй»? Да чаго тут Антон Луцкевіч і Пілсудскі, Гітлер і Гебельс? Чаму адраджэнцы 1970-80-х абыходзілі класіка бокам? Ці смешныя сёння байкі Кандрата Крапівы? Тлумачым у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.