Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Як так здарылася, што Палессе, якое ўвесь свет ведае як край першабытных і бязмежных балот, усё больш нагадвае... пустэльню? Можа таму, што некаторыя цалкам сур’ёзна лічаць, што балота — гэта не нейкі там нацыянальны скарб і ўнікальная фішка Беларусі, а папросту бруд і яшчэ адна нагода нацягнуць на ногі гумовыя боты? Разбіраемся ў нашым відэа.