“Кінапалёт” у Віцебску працягваецца

11.12.2015 Музыка

12 і 19 снежня адбудуцца чарговыя кінаканцэрты ў рамках арт-праекта нямога кіно і эксперыментальнай музыкі  “Кінапалёт”. Як адзначае адзін з  арганізатараў, Уладзімір Булаўскі, фармат “Кінапалёта” аказаўся даволі нязвыклым для віцебскай аўдыторыі, што безумоўна адбілася на наведванні падзей. Але пры гэтым, падцвердзілася высокая мастацкая якасць праекта і яго перспектывы. Ужо зараз запланаваны чарговы “Кінапалёт”, які пройдзе ў маі 2016-га года на пляцоўках ВЦСМ.

Наша мэта  – пазнаёміць жыхароў Віцебска з раннім айчынным і замежным кінематографам і сучаснай беларускай эксперыментальнай музыкай. Таму наступны “Кінапалёт” вырашана правождзіць на адкрытых гарадскіх пляцоўках, напрыклад – унутраны дворык Арт Прасторы на вул. Талстога,7” адзначае Уладзімір Булаўскі.

асноўная аф_ша

«Кінапалёт» – назва, якая адсылае жыхароў Віцебска да 1980-х гг., калі дзейнічаў дзіцячы кінатэатр “Палёт”, што месціўся ў самалёце ТУ-134 на Маскоўскім пр-це.

Праграма апошніх 2 дзён.

12.12 –TONQIXOD, «Нянавісць»: 1930,BY, Ю. Тарыч(«ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

TonqiXod

19.12 –Re1ikt, «У агні народжаная»: 1929, BY, Уладзімір Корш-Саблін («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

12239650_1084091308281653_7039112339532661209_n

Працягваецца з 05.12 – 19.12 –«250»– праект-прысвячэнне Міхаілу Агінскаму («Арт-прастора», Талстога, 7).

Інфармацыя: +375259133876.

Квіткі на “Кінапалёт” вы можаце набыць на пляцоўках ВЦСМ:

– выставачная зала Белабародава,5

– выставачная зала Фрунзэ,11

– Арт прастора Талстога,7

Замовіць па тэлефоне 025 9133876, а таксама на ўваходзе. Кошт – 80 т.

У  арт-праекце «Кінапалёт»прымалі і прымуць прымуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту “Тузін.Немаўля” – Re1ikt, праект Сяргея Пукста, Tonqixod. У іх жывым музычным суправаджэньне будуць паказаныя фільмы  «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927),«Нянавісць» (1930). У праграму фестывалю ўключаны таксама выступ Yegora Zabelova з музыкаю да французскага нямога фільму «Менімальтан»: 1926, FRA¸ Дзімітры Кірсанаў. Кожны кінаканцэрт складаецца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазіцый.

Арт-праект ставіць мэтай актуалізацыю сучаснага мастацтва і папулярызацыю ранняга айчыннага і сусветнага кінематографа.

Мерапрыемствы “Кінапалёта” можна наведаць  з 21 лістапада па 19 снежня на пляцоўках Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.