Лета пад адкрытым небам: у Мінску адбудзецца серыя гарадскіх кінапаказаў

28.05.2019 Афіша

Цягам усяго лета кіно пад адкрытым небам можна будзе ўбачыць у рамках новай ініцыятывы відэасэрвіса VOKA. У Мінску любімае кіно для ўсёй сям’і пакажуць у розных лакацыях горада, у тым ліку і на папулярных фестывалях. У рамках мерапрыемстваў госці ўтульнай лаўнж-зоны VOKA змогуць далучыцца да сеансаў любімага кіно, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, атрымаць падарункі і прызы ад арганізатараў.

gallery_75124_81_3690098.jpg

1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, утульная кіназона VOKA прыме сваіх гасцей на сямейным свяце ў Мінску. На мерапрыемстве дзеці і бацькі пры падтрымцы VOKA і Cartoon Network змогуць не толькі ўбачыць любімыя мультфільмы ад студыі – напрыклад, «Час прыгод», «Неверагодны свет Гамбола» і «Уся праўда пра мядзведзяў», – але і паўдзельнічаць у стварэнні мультыплікацыі на воркшопе Студыі VOKA і ў іншых не менш займальных актыўнасцях, напрыклад, праверыць свае веды пра кіно ў спецыяльных сінема-квізах.

У рамках мерапрыемства адбудуцца прэм’ерныя паказы эпізодаў з новага мультсерыяла «Віктор і Валянціна», які з’явіцца на канале Cartoon Network восенню 2019 года. 23 чэрвеня сумесна з Пасольствам Велікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь VOKA пакажа класіку кіно і серыялаў з Туманнага Альбіёна.

У ліпені-жніўні спецыяльныя штотыднёвыя паказы пад адкрытым небам пройдуць у Новай Баравой – жыхары квартала, сем’і з дзецьмі і маладыя дарослыя, змогуць разам з любімымі блогерамі прыняць удзел у тэматычных дыскусіях пра падарожжы, ежу, спорт, экалогію, якія будуць суправаджаць адпаведныя парадку дня фільмы, паўдзельнічаць у розыгрышы спецыяльных прызоў ад VOKA. 24-25 жніўня далучыцца да актыўнасцей новага праекта ад VOKA можна будзе ў Батанічным садзе.

Удзельнікі кінапаказаў атрымаюць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў конкурсах ад VOKA і атрымаць промакоды на падпіску VOKA TB і MEGOGO, брэндаваныя падушкі, стыкеры і іншыя сувеніры ад партнёраў. Увесь кантэнт можна будзе ўбачыць і «з дастаўкай на дом»: фільмы і мульфільмы даступныя падпісчыкам відэасэрвіса VOKA ў выдатнай якасці.

VOKA – відэасэрвіс з разнастайным кантэнтам: фільмамі і серыяламі ў HD-якасці ад анлайн-кінатэатраў MEGOGO, ivi, START, Amediateka, папулярнымі ТБ-каналамі, анлайн-трансляцыямі музычных і спартыўных падзей, а таксама папулярнымі фільмамі на беларускай мове ў раздзеле CINEVOKA. Для аматараў сусветаў Marvel і Disney з’явілася новая падпіска Disney з фільмамі і мультфільмамі ад легендарнай студыі. А ў падпіске «Усё ўключана» можна знайсці абсалютна ўвесь кантэнт відэасэрвіса. Падрабязнасці – на voka.tv.

Паводле прэс-рэлізу