• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.06.2022 | Музыка

«З’язджаць можна, але куды?» Іван Кірчук — пра тое, чаму застаецца ў Беларусі і якім будзе новы альбом з 50 песень

«Наша спадчына і культура заўсёды выжывала», — лічыць лідар этна-трыа «Троіца» Іван Кірчук. У 2020 годзе ён перахварэў на каранавірус, у 2021-м перанёс інфаркт, а ў 2022-м выпусціў новую кнігу і рыхтуецца запісаць хрэстаматыйны сольны альбом. Пра працу, творчасць, а таксама чаму Іван Іванавіч не плануе з’язджаць з Беларусі, даведаўся Telegram-канал Радыё «Harodnia».


001.jpg

«У гэтым годзе выйшла мая кніга "Кветка Перуна". Гэта матэрыялы з экспедыцый, якія я збіраў амаль 40 гадоў. У кнізе розныя сцэнары для дзіцячых калектываў і дарослых. Ёсць тэатралізаваныя казкі і гульні, прыказкі, прымаўкі, нейкія фрагменты легенд і паданняў. Нарэшце, гэта ўсё сфарміравалася ў кнігу. І ўжо лепшую не зраблю. Бо на гэта патрэбен час», — сказаў Іван Кірчук Telegram-каналу Радыё «Harodnia».

002.jpg
Кніга «Кветка Перуна» аўтарства Івана Кірчука і суаўтаркі Кацярыны Кірчук [Выпускніца кафедры «Этнаграфіі і фальклора» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.Аспірантка і даследчыца ў галіне філалагічных навук — Радыё «Harodnia»]

Падчас працы над кнігай Іван Іванавіч страціў нотны матэрыял. «14 гадоў я не мог яго знайсці. А набіраць ноты не было часу. Але ў маёй студэнткі [Іван Кірчук старэйшы выкладчык ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — заўв. Радыё "Harodnia"] ноты захаваліся. Бо абрады і святы, якія надрукаваны ў кнізе, без нот не мелі сэнсу».

Таксама дапамог фатограф Альфрэд Мікус. Ён здымае аўтэнтычныя захаваныя абрады. «Калі ён даведаўся, пра што я рыхтую кнігу, то даў 1000 фотаздымкаў з розных рэгіёнаў Беларусі. У кнігу ўвайшло 160», — распавёў Іван Кірчук.

«Я не ведаю куды з’язджаць»

Шматлікія музыкі і творцы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пакінулі Беларусь. Сярод іх — Лявон Вольскі, Алесь Дзянісаў, Маргарыта Ляўчук, Сяржук Доўгушаў, Аляксандр Памідораў, Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі. Іван Кірчук застаецца ў Беларусі.

«Па-першае, я не ведаю куды з’язджаць. У мяне тут пахаваны бацькі, бабулі, дзядулі. Па-другое, маю працу ва ўніверсітэце культуры [Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — заўв. Радыё "Harodnia"], маю амаль 100 метраў этнаграфічнага музея, у якім сабраны экспанаты з розных краін. З’язджаць можна, але куды? Я не магу, гэта мая зямля, — тлумачыць Іван Кірчук. — Гэта выбар кожнага чалавека. Я нікога не асуджаю. Проста сыходжу з таго, што мае карані вельмі моцна ўвайшлі сюды».

003.jpg

Раней у этна-трыа «Троіца» было пяць-сем паездак у год, з гастролямі ў іншыя краіны. Музыкам нават прапаноўвалі застацца ў Нідэрландах, але «заўсёды цягнула да хаты», кажа Іван Кірчук.

«Невядома, колькі Творца адмераў пражыць»

Монаспектаклю Івана Кірчука «Дарожка мая» ў 2022 годзе споўнілася 20 гадоў. Гэта спектакль пра жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. Яго музыка і плануе пераўтварыць у новы альбом.

«У мінулым годзе я меў інфаркт, у пазамінулым хварэў на каранавірус. Таму невядома, колькі Творца адмераў пражыць. Хочацца паспець зрабіць з "дарожкі" аўдыя-монаспекталь», — сказаў Іван Кірчук.

004.jpg

Іван Іванавіч плануе запісаць альбом з выкарыстаннем тых інструментаў, якія ён сабраў падчас гастролей. Сярод іх — бамбукавы ксілафон, нямецкая цытра, афрыканская джамба. Музыка ўжо мае напрацоўкі 55 песень.

«Гэта хрэстаматыя атрымліваецца. Пачынаю з Масленкі і сканчаю Калядамі, пачынаю з нараджэння дзіцяці, песні "Кума і кумы", а скончыцца ўсё нейкімі галашэннямі, якія звязаныя з продкамі».

005.jpg

У аснову альбома музыка заклаў беларускія народныя песні, якія будуць мець іншы акампанемент. «Мне цікава, я падбіраю тыя інструменты, якія я нават не ведаю. Бо яны мне патрапілі ў рукі, але маюць вельмі прыгожы тэмбр», — падзяліўся Іван Кірчук.

«Тое, што перадавалася, трэба каб захавалася»

Новая кружэлка будзе называцца «Варажбіт». Менавіта такую назву мела першая сольная праграма Івана Кірчука ў 2002 годзе.

«Я ўжо тады думаў, што "Варажбіт" гэта не чалавек, гэта дух продкаў. Бо чалавек, гэта вельмі мала. Народная творчасць не была запісана, яна перадавалася ад аднаго чалавека другому. Знахары перадавалі свае веды праз пакаленне, а музыкі пачыналі вучыць сваіх дзяцей. Тое, што перадавалася, трэба каб захавалася», — лічыць Іван Кірчук.

006.jpg

Зараз музыка шукае фундатараў, якія б дапамаглі з запісам альбома. Лідар гурта «Vuraj» Сяржук Доўгушаў запусціў сбор сродкаў на запіс альбома Івана Кірчука. З патрэбных $ 4 тыс ужо сабралі больш за $ 2,5 тыс.

007.jpg

Іван Кірчук нарадзіўся ў Лідзе ў 1958 годзе. Скончыў Лідскую музычную вучэльню па спецыяльнасці дырыжор акадэмічнага хора. У 1985 годзе скончыў Інстытут культуры па спецыяльнасці кіраўнік народнага хора, працягнуў адукацыю ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР па спецыяльнасці фалькларыстыка. З 1996 года — лідар музычнага калектыва Этна-трыа «Троіца».


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM