“Кірмаш праектаў” для Магілёўшчыны – 24 кастрычніка

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завяршылі збор заявак на новы “Кірмаш праектаў” для гарадоў Магілёўшчыны. І завяршылі паспяхова!

Увечары 24 кастрычніка ў тайм-кафэ “Неба” будуць прадстаўленыя праекты, аб’яднаныя адной тэмай: як палепшыць прастору, зрабіць горад і мястэчкі прывабнымі для турыстаў і жыхароў, як захаваць і ўпрыгожыць спадчыну!

malilew_october

Знаёмы фармат напоўніцца новымі ідэямі: за 5-6 хвілін “маланкавай размовы” аўтары прапануюць сваё бачанне паляпшэння прасторы нашых гарадоў праз стварэнне новых альбо творчае пераасэнсаванне наяўных аб’ектаў: плошчаў, помнікаў, побытавых і арт-аб’ектаў. Вашай ўвазе прапануецца ідэя шырокага гарадскога фестывалю ў Магілёве, напоўненым тэатрам, вулічнымі танцамі, выступамі паэтаў і спевакоў! Музей стрыт-арту, цэлыя вёскі памяці ў Ходаўскім раёне! Усё гэта можа паўстаць на Магілёўшчыне, калі вы прыйдзеце і прагаласуеце за той ці іншы праект!

Падчас прэзентацыі аўтары не толькі прадставяць сваю ідэю, але і атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі, якія, магчыма, натхняцца пачутым і складуць добрую каманду, каб змяняць прастору разам!

Экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі. Якая ідэя будзе найлепшай? Што новага з’явіцца ў нашых гарадах і мястэчках? Гэта залежыць ад цябе! Прыходзь!

Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым горадзе недастаткова цікавае,

калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,

калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі – актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць усіх далучыцца да ўдзелу!

Кірмаш праектаў” адбудзецца 24 кастрычніка (аўторак) у тайм-кафэ “Неба” па адрасе: вул. Ленінская, д. 7, 3 паверх. Пачатак: 19:00. Уваход вольны.

Даведкі: 

www.budzma.org

8 (029) 319-93-09