У сакавіку грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвясцілі ў Горках Кірмаш праектаў дзеля паляпшэння культурнай прасторы горада.
І жыхары Горак змаглі прапанаваць адметныя і цікавыя ідэі, каб жыццё горада завіравала на новым узроўні.
Сам Кірмаш праектаў праходзіць у тры этапы: збор праектаў, прэзентацыя, адбор і абвяшчэнне пераможцаў. Першы этап ужо завершаны.
Зараз адбудзецца другі этап – публічная прэзентацыя праектаў, падчас якой аўтары змогуць атрымаць прафесійныя парады па іх дапрацоўцы і рэалізацыі, а ўдзельнікі – ацаніць, наколькі кожны праект запатрабаваны і цікавы самім гараджанам.
Сярод 6 праектаў прадстаўленыя: выстава здымкаў на сацыяльную і культурніцкую тэматыку “”Фотафакты”, серыя майстар-класаў “Чары-мары”, праект вяртання гістарычнага аблічча Горкам, сацыяльны праект “Утульны дом”, праект па адраджэнні абрадаў и нават праект па паляпшэнні здароўя людзей.
Дзякуем аўтарам за цудоўныя ідэі і заклікаем іх актыўна рыхтавацца да прэзентацыі, якая адбудзецца 31 мая у канферэнц-зале моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра “Амфітэатр”.
А ўсіх неабыякавых жыхароў горада запрашаем узяць актыўны ўдзел у абмеркаванні і адборы праектаў.
Кожны праект будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале як экспертамі, так і прысутнай аўдыторыяй, таму ваш голас будзе мець вагу і значэнне ў далейшым лёсе прадстаўленых ідэй. Пасля прэзентацыі вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі.
Справа знойдзецца для кожнага, бо Кірмаш праектаў – гэта месца, дзе збіраюцца аўтары, крытыкі, партнёры.
Чакаем вас 31 мая! Пачатак у 18:00 у канферэнц-зале моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра “Амфітэатр” па адрасе: Горкі, Мічурына, 4а.
Уваход вольны!
Даведкі: +37529 319-93-09, www.budzma.by.