27 красавіка ў Віцебску адбудзецца майстар-клас для аўтараў крэатыўных ідэй і культурніцкіх праектаў у межах конкурса “Кірмаш праектаў: Гарадскія прасторы Віцебска”.
Традыцыйны “Кірмаш праектаў” у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны ахвочы незалежна ад роду дзейнасці і ўзросту можа далучыцца да стварэння і арганізацыі адметнай святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы да 30 красавіка на kirmash.vitsebsk@gmail.com
Падчас майстар-класа Вы даведаецеся:
– што такое культурніцкі праект;
– як напісаць праект;
– як аформіць прэзентацыю і выклікаць увагу партнёраў і спонсараў;
– як прэзентаваць свае задумы для шырокай публікі;
– перспектывы ўдзелу ў “Кірмашы праектаў” і паспяховыя прыклады рэалізаваных ініцыятываў у Віцебску.
Падрабязней пра Кірмаш праектаў ў Віцебску тут.
Удзел у майстар-класе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі:
Месца правядзення: Рэгіянальны рэсурсны цэнтр па развіцці дадатковай адукацыі (г. Віцебск, вул. Кастрычніцкая,12, оф. 16).
Пачатак у 18:00.
Даведкі: Уладзімер Булаўскі, +375259133876, kirmash.vitsebsk@gmail.com