“Кірмаш праектаў” даехаў да Гародні разам з ток-шоў
Гародня – горад заўжды не такі, як усе. Вось і “Кірмаш праектаў”, што не першы раз ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, прайшоў у Нёманскай сталіцы ў незвычайнай форме. Травеньская сустрэча адбылася ў фармаце “два ў адным”: гэтым разам кароткія, “маланкавыя”, прэзентацыі канструктыўных прапаноў для культуры былі дапоўнены публічнай дыскусіяй пра тыя партнёрскія сувязі, якія мы маем і можам мець паміж культурніцкімі мэнэджарамі.
“Кірмаш праектаў” 2.0 у Горадні: ці паставіў бы “лайк” Стэфан Баторы?
Неабыякавыя жыхары Горадні 21 студзеня сабраліся на ўжо другі ў сваім горадзе “Кірмаш праектаў”, што ладзяцца кампаніяй “Будзьма беларусамі!” Першы з іх, нагадаем, адбыўся ў 2013 годзе, калі даехаў да Горадні разам з ток-шоу ад кампаніі. Пад ляжачы камень вада ідэй не цячэ, а цячэ туды, дзе ёсць прага людзей да новых праектаў і ўдасканалення праектнай працы.
Свята “ў беларускім стылі”? Канкрэтней, калі ласка!
Стральба з лука і кіданне коп’яў, балы ды пікнікі ў стылі ампір, традыцыйнае вяселле з вышыванкамі ды ручнікамі — усё гэта элементы беларушчыны ў сямейных святах альбо карпаратывах, якія ўжо сёння цалкам рэальна арганізаваць у нашай краіне. Аб перспектывах прасоўвання беларускай тэмы ў сферы івэнт-бізнэсу гутарылі на ток-шоу “Беларускасць як канцэпцыя ў святочнай індустрыі” ў Гародні, арганізаваным кампаніяй “Будзьма беларусамі!”