Клей ПВА замест смятаны: як здымаюць рэкламу прадуктаў харчавання

Каб зрабіць прыгожую рэкламу прадуктаў харчавання і каб пры гэтым усё было натуральна, апетытна і карысна, даводзіцца губляць шмат часу і сіл тым, хто яе падрыхтоўвае для фотасесій. Ідэальнага ў прыродзе не існуе, натуральныя ўмовы адбіваюцца на таварным выглядзе, таму даводзіцца звяртацца да розных хітрыкаў, каб паказаць нам увесь нерэальны глянец прадукту.
вкусный дизайнМарозіва
Марозіва ніколі не здымаюць ужывую, пад сафітамі яно імгненна растае — гэта заўсёды пластыкавая, сіліконавая або гелевая маса. Ёй надаюць патрэбны колер, фактуру, робяць шарык порыстым і шурпатым. Бездакорных вафельных ражкоў таксама не знайсці — усюды або кавалачак адарваны, або колер няроўны, так што даводзіцца іх таксама ляпіць. А каб з марозіва не сцякала варэнне або мёд, пракладваецца тонкі пласт поліэтылену.

Супы
Для рэкламы супоў у пакеціках вараць сапраўдны суп. Але калі проста наліць яго ў талерку і сфатаграфаваць, не будзе нічога відаць, усе інгрэдыенты ўтопяцца. Таму на дно кладзецца пласт празрыстага жэлаціну, зверху наліваецца булён або звычайная вада, а потым ужо акуратна выкладваецца капуста, злёгку падсмажаная вяндліна, масліны, пятрушка і гародніна. Галоўнае — стварыць уражанне багатага набору вітамінаў.

Курыца
Курыныя ножкі на фота павінныя быць не варанымі і не смажанымі. Сырымі ім выглядаць таксама нельга — пакупнік павінен адразу зразумець, што іх гатаваць не трэба, толькі разагрэць. Гэта вельмі складаная задача. Калі ножкі пасмажыць, яны зморшчацца, пацямнеюць, а збоку будуць прыплюснутымі. Таму курыныя ножкі сушаць будаўнічым фенам: ён падсмажвае, але не дэфармуе мяса. Курыца атрымліваецца залацістай, як трэба.

Катлеты
Катлеты паліваюць лакам для валасоў. Гэта трэба для бляску, якога інакш дамагчыся нельга. Калі іх пасмажыць, алей знікне ўжо праз 5 хвілін.

Локшына
Каб прадукт меў свежы выгляд, яго трэба як мага менш падвяргаць тэрмаапрацоўцы. Локшыну вараць 2-3 хвіліны, інакш яна размакае і развальваецца. Асабліва хутка страчвае форму айчынная локшына, таму нават для рэкламы расійскай макароны фатаграфуюць імпартную.

Соусы
Соусы фарбуюцца харчовымі фарбавальнікамі. Але нельга адразу дадаць фарбу ў соус, ён тады згорнецца і будзе камякамі. Трэба спачатку развесці фарбавальнік спіртам, а потым ужо змяшаць з падліўкай. Калі атрымліваецца занадта вадка, можна зрабіць аснову для падліўкі з жэлаціну.

Продукты в рекламе: секреты фуд-стилистовПіва
Піва часцей здымаюць у рэкламных роліках, чым фатаграфуюць. Але ў абодвух выпадках піўная пена робіцца з пральнага парашка або гаспадарчых сродкаў, якія ўзбіваюцца венцам. Замест самога піва наліваецца гарбата ці сок.

Мяса
Калі трэба фатаграфаваць мяса, яго абсмажваюць зусім крыху, толькі для колеру. Бараніну часта грае ялавічына — вонкава яны амаль не адрозныя. А вось свініна павінная быць светлай і ружовай, мы гэта заўсёды падкрэсліваем, каб можна было пазнаць яе здалёк. Падфарбоўваць мяса можна соевым соусам, некаторыя фуд-стылісты аддаюць перавагу ёду, мазуту або салідолу.

Пельмені

Продукты в рекламе: секреты фуд-стилистовПельмені — кашмар кожнага фуд-стыліста. Іх даводзіцца ляпіць уручную. Мяса дадаваць нельга, таму што яно будзе прасвечваць цёмнымі плямамі. У рэкламе пельмені складаюцца з цеста і солі. Таму такі роўны колер. Іх яшчэ можна падсмажыць і ўвільгатніць, каб апетытней было. Замест смятаны фатаграфуюць клей ПВА: ён льецца густа, павольна і цяжка — ідэальна для рэкламы. Яго ж можна выкарыстоўваць для здымкі малака.

Каша

Жэлацін наогул універсальны і вельмі карысны сродак — яго часта дадаюць у пюрэ і кашу, каб яны загусцела і можна было рабіць прыгожыя завіткі. Таксама ў якасці загушчальнікаў можна выкарыстоўваць муку і крухмал.

Сасіскі

Продукты в рекламе: секреты фуд-стилистовСасіскі і сардэлькі здымаюцца сырымі або злёгку падсушанымі будаўнічым фенам. А вось гародніна і садавіна ў рэкламе замарожаных сумесяў заўсёды самыя свежыя.

Лазання

Самы галоўны жах — гэта здымка лазанні. Даводзіцца пласт за пластом накладваць адзін на адзін інгрэдыенты, збоку засоўваць іх у форму, потым разразаць і фатаграфаваць зрэз, пакуль усё не абвісла. Гэта вельмі доўга, складана і зусім не падобна да змесціва скрынкі.

 

libo.ru