Толькі цяпер улады Паўночнай Карэі паведамілі пра першы выпадак падазрэння на COVID-19 у краіне. І гэта амаль дэтэктыўная гісторыя.
Адзначаецца, што чалавек, у якога западозрылі інфекцыю, незаконна прыбыў у краіну 19 ліпеня з боку Паўднёвай Карэі. Яго тэсты на наяўнасць COVID-19 паказалі нявызначаны вынік.
На дадзены момант пацыент змешчаны ў жорсткі каранцін, выяўляецца круг яго кантактаў. Паўночнакарэйскія ўлады мяркуюць, што хутчэй за ўсё інфекаваны з’яўляецца перабежчыкам з Поўначы, які неўзабаве вярнуўся назад.
Лідар КНДР Кім Чэн Ын ужо правёў экстранную сустрэчу з вышэйшымі службовымі асобамі, наклаўшы абмежаванні на памежны горад Кэсон. Таксама праводзіцца расследванне, якім чынам перабежчык мог пераадолець добраўмацаваную мяжу. Датычным і адказным асобам абяцаюць суровае пакаранне.
Нагадаем таксама, што не так даўно адносіны паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі зноў абвострыліся. У сваю чаргу мяжа паміж КНДР і Паўднёвай Карэі, якая праходзіць па 38 паралелі, з’яўляецца адной з самых ахоўваймых і, пэўна, найбольш цікавых у свеце.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!