Чаму беларусы не паверылі яго кнізе пра Сталіна і ГУЛАГ? Францішак Аляхновіч

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smalennie Viepruka»

Хто і за што забіў Аляхновіча? Чаму беларусы не паверылі яго кнізе «У капцюрох ГПУ» пра Сталіна і ГУЛАГ? Чаму яго п’есы — правакацыйныя, а героі — зусім не гераічныя? Да чаго тут Янка Купала, Панцеляймон Панамарэнка, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі ды Вільня? Тлумачым у нашым відэа!

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.