Кнігу «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.» Анатоля Тараса прызналі «экстрэмісцкай»

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 12 верасня прызнаў кнігу «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.» гісторыка Анатоля Тараса «экстрэмісцкай», паведамляюць праваабаронцы. 


340.jpg

У траўні ўлады таксама знайшлі «экстрэмізм» у яшчэ адной кнізе аўтара — зборнік артыкулаў «Беларусь на раздарожжы».

Таксама сёлета ўлады прызналі «экстрэмісцкімі»: кнігу Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» і кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».