Новая кніга пісьменніка і журналіста Сяргея Дубаўца «Занзібар» з падзагалоўкам «Сталенне маладой душы» выйшла з друку ў пражскім выдавецтве Vesna. Пра выхад кнігі паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«А ў мяне кніжка выйшла. У бездакорным выдавецтве «Вясна». Людзям паспалітым для карыснага (спадзяюся) прачытаньня», — напісаў Сяргей Дубавец.
«Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль не будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што не выпала з памяці», — цытуе Сяргея Дубаўца выдавецтва Vesna.