Адкрыта перадзамова на кнігу Тодара Кляшторнага «Пра зайца, ваўка і мядзведзя»

А вы вырашылі, што будзеце дараць сваім дзеткам на Каляды і Новы Год? Добры падарунак дзеткам рыхтуе  выдавецтва Słowianka.  Ужо можна зрабіць перадзамову на незвычайную дзіцячую кніжку «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» па аднайменным вершы Тодара Кляшторнага.  Гэта кардонавая кніга-гармонік на 8 старонак з вялікай колькасцю дэталяў і адукацыйнай размалёўкай паводле матываў казкі з падпісанымі ляснымі жывёламі.


Kniha

Перадзамова на кніжку Тодара Кляшторнага «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» дзейнічае да 29 лістапада 2023 года.

Планаваная дата друку: 1 снежня 2023 года.

Вось што распавяла пра кнігу кіраўнічка выдавецтва Вольга Татарчык:

Voĺha Tatarčyk

«Апрача самога верша, дзеці разам з бацькамі яшчэ і паглядзяць на шматлікіх жыхароў нашых лясоў, на ўсё, што адбываецца ў зімовым лесе, дзе хто спіць, а хто і не спіць, што і з кім адбываецца пад зямлёй, на дрэвах, пад снегам, на зямлі. Гэта ўсё ажно прасілася ў самім вершы — каб і так яго перадаць. Таму такое спалучэнне, з аднаго боку, верш, сюжэт, а з другога — трошкі Вімельбух (Wimmelbuch — ілюстраваная кніга-галаваломка, дзіцячая кніга для развіцця буйнога фармату, насычаная візуальнай інфармацыяй), кніжка, якую дзеці могуць разглядаць, дадаваць нейкія свае дыялогі, калі гаварыць пра жывёл. Таму і такі фармат — раскласці і разглядаць гэты малюнак».

Падрабязней пра тое, як стваралася кніга, чытайце па спасылцы.