Кніга Вольгі Гапеевай «Пад асобнымі коўдрамі» выйшла ў выдавецтве «Скарына».
Новы зборнік вершаў — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024). Як і ў папярэдніх зборніках, аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням.
* * *
Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, мыслярка, перакладчыца і лінгвістка. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для літаратараў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Лаўрэатка літаратурных прэмій («Rotahorn», Аўстрыя, 2021; «Wortmeldungen», Нямеччына, 2022 і інш.).
Аўтарка кніг паэзіі «Словы якія са мной адбыліся» (2020), «Парадокс «Немаўля» (2022), «Граматыка снегу» (2017) і інш., раманаў «Кэмэл-трэвэл» (2019) і «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (2021), кніг для дзяцей «Сумны суп» (2014), «Дзве Авечкі» (2017), «Адна Шкарпэтка» (2020).
Набыць кнігу можна тут.
Чытайце яшчэ: Вольга Гапеева: «Напэўна, сёння я нікому не пажадала б быць творцай ці творцам»