Рукапіс перамог у конкурсе «Шуфлядка» на фэсце інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Пасля тэндэру, праведзенага арганізатарамі фэсту, для выдання кнігі абранае выдавецтва «Янушкевіч».
Дзяніс Марціновіч. Фота: Настасся Панкратава
«Я знаёміўся з усімі заяўкамі і вельмі ўдзячны ўсім выдаўцам за цікавасць! У выніку арганізатары конкурса спынілі свой выбар на выдавецтве «Янушкевіч», — напісаў у сваім акаўнце ў Facebook Дзяніс Марціновіч. — Выдавацца разам з Макарці, Роўлінг, Рэмаркам, Скотам Фіцжэральдам, Снапкоўскім, Бахарэвічам і іншымі славутымі пісьменнікамі — вялікі гонар. Шчаслівы».
Вынікі тэндэру ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»:
Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» — выдавецтва Gutenberg Publisher;
Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — выдавецтва «Янушкевіч»;
Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень» — выдавецтва «Янушкевіч».
Кніга Дзяніса Марціновіча прысвечаная Мікалаю Слюнькову, аднаму з апошніх кіраўнікоў БССР і паплечніку Міхаіла Гарбачова. Паводле Дзяніса Марціновіча, «пачаў яе пісаць на пятым курсе гістфака, у 2008 годзе».
budzma.org