Вось чаму гуртавацца выгадна: беларускія асяродкі на эміграцыі атрымалі кнігі для сваіх бібліятэк

Цэнтр беларускай салідарнасці і выдавецтва Gutenberg Publisher выпусцілі 4 кнігі перакладаў з польскай мовы, каб узмацніць беларускія бібліятэкі на эміграцыі. Эксклюзіўныя выданні нельга купіць, але можна пазычыць у асяродках на час, каб пасля маглі чытаць іншыя.


Беларускія пераклады польскіх аўтараў

Усяго выйшлі 4 тамы: зборнік вершаў набелісткі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці» ва ўкладанні Андрэя Хадановіча, новы пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча, зборнік апавяданняў Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы» і дзіцячая кніжачка «Сцяпанка Гудзімуха» Марыі Канапніцкай.

Беларускія кнігі ў Берліне
Беларускія кнігі ў Берліне

Кнігі паехалі ў Вільню, Хельсінкі, Капенгаген, Рыгу, Талін, Берлін, Брэмен, Мілан, Лондан, а таксама ў ЗША і Грузію (і гэта апроч польскіх гарадоў). Дзіцячыя кніжачкі трапілі ў калядныя падарункі малых беларусікаў.

knizhny-kirmasz-chadanovicz.jpg
Андрэй Хадановіч на кірмашы гістарычнай кнігі ў Кракаве

Ганна Янкута на кірмашы гістарычнай кнігі ў Кракаве Ганна Янкута на кірмашы гістарычнай кнігі ў Кракаве

knizhny-kirmasz.jpg
На кірмашы гістарычнай кнігі ў Кракаве

Пакінуўшы свае бібліятэкі на Радзіме, беларусы актыўна ствараюць і карыстаюцца мясцовымі бібліятэчкамі: паводле даследавання, праведзенага ў межах праекта, такіх карыстальнікаў не меней за 4000 асобаў.

Валянціна АндрэеваКіраўніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева

Праект «Польская класіка для беларускага чытача» прафінансаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы.