Кнігі, якія выйдуць у выдавецтве «Папуры» ў гэтым годзе.

Выдавецтва «Папуры» зрабіла падборку кніг для дзяцей і дарослых, якія хутка пабачаць свет.


«Мае цудоўныя гісторыі на добры сон»

Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай. 

20 пяшчотных гісторый з чароўнымі ілюстрацыямі. Пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем.

Адпраўлена ў друк. Чакаецца у канцы траўня

 

«Як Меша знайшоў хвост»

Аўтар Надзея Ясмінска, ілюстратар Кацярына Дубовік.

Жыў Меша сярод людзей за цёплай печкай, а пра хвост і не думаў. А як прагналі небараку ў лес, зразумеў ён, што цяжка там жыць без хваста. Але дзе яго ўзяць?

Адпраўлена ў друк. Чакаецца у канцы траўня

«Сабака Мані»

Бода Шэфер. Пераклад на беларускую Ігар Крэбс

Самая вядомая ў свеце дзіцячая кніга пра грошы.Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніям?

Яшчэ ідзе праца над кнігай.

«Беларускія нячысцікі. Лясныя», «Беларускія нячысцікі. Водныя і балотныя»

Аўтар і ілюстратар Артур Басак пры ўдзеле Аліны Длатоўскай

Легендарныя дзеннікі дасведчанага нячысціказнаўцы. Кнігі будуць шыкоўныя! Тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне літар. Ужо адпраўлены ў друк. Чакаецца у канцы траўня

«Тры таварышы»

Эрых Марыя Рэмарк. Пераклад на беларускую Уладзімір Папковіч.

Гэта глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае след у сэрцах кожнага чытача.

Яшчэ ідзе праца над кнігай.

«На заходнім фронце без змен»

Эрых Марыя Рэмарк.

Яшчэ ідзе праца над тэкстам. Пераклад на беларускую Сяргея Матыркі.

Гэта пранізлівая і лірычная гісторыя пра страты, пакуты і расчараванні вайны.


«Самы багаты чалавек у Вавілоне»

Джордж Сэмюэл Клэйсан. Пераклад на беларускую Наталля Зайцава.

Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг па кіраванні фінансамі.

Яшчэ ідзе праца над кнігай.