Кнігі Алеся Аркуша «Сядзіба» і Уладзіміра Арлова «Айчына» цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшлі кнігі Алеся Аркуша «Сядзіба» і Уладзіміра Арлова «Айчына» на kamunikat.org.


278.jpg

«Сядзіба» — чацвёрты раман Алеся Аркуша. Нічога не знікае ў невараць, кажа аўтар у сваім творы, усё недзе існуе ў паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні. Метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.

62270-1.jpg

Кнігу Уладзіміра Арлова «Айчына», якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі.