• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.03.2016 | Літаратура

Кнігі і бібліятэкі як люстэрка свайго часу

На мінулым тыдні ў Скарынаўскай бібліятэцы знайшоўся асобнік кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” ў беларускім перакладзе. Ён быў у адной з архіўных скрынь з яшчэ не да канца разабранымі матэрыяламі Веры Рыч – найбольш значнай перакладніцы беларускай і ўкраінскай паэзіі на англійскую мову. Кніга з дарчым подпісам аўтара: “Дорогой Вере Рич – искренне и дружески эту грустную книгу о родной земле. Светл Алексиевич. 13.VII.93г. г. Минск.”

У Скарынаўцы – сотні падпісаных кніг. У асноўным – дарчыя надпісы аўтараў самой бібліятэцы ці а. Аляксандру Надсану, які ўзначальваў яе больш за 40 гадоў. Ёсць каштоўныя і рэдкія надпісы і пазнакі з іншых нагодаў, напр. нататкі на палях і паміж радкамі Кастуся Езавітава, айцоў Вінцэнта Гадлеўскага, Язэпа Германовіча і Льва Гарошкі, асобнік з дарчым надпісам праф. Уладзімірава – аўтара першай скарыназнаўчай манаграфіі, дарчы надпіс Максіма Гарэцкага. Пра гэта ў свой час была напісана цікавая манаграфія “Беларускія кніжныя пазнакі ў зборах бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане” гісторыкам беларускай кніжнай спадчыны Юрыем Лаўрыкам.

На гэтым фоне яшчэ адна знаходка кнігі з надпісам можа падацца вельмі ардынарнай падзеяй. Безумоўна, яна была б для Скарынаўкі вельмі дарагой у любым выпадку – паасобнік падпісаны Нобелеўскай лаўрэаткай для Веры Рыч, якая цягам некалькіх дзясяцігодзьдзяў была неад’емнай і каларытнай  часткай беларускага жыцця ў Лёндане. Але ёсць яшчэ адзін аспект у гэтай знаходцы – яна ў пэўным сэнсе з’яўляецца сведчаннем таму, якой наша беларуская дыяспара была і якой яна становіцца цяпер.

афтограф Светлана Алексиевич "У войны не женское лицо", аўтограф Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”

Скарынаўская бібліятэка, што ў свой час сабрала найлепшую калекцыю беларускіх кніг у Заходняй Эўропе, доўгі час не мела ніводнай, напісанай Святланай Алексіевіч – ані арыгінальных рускамоўных выданняў, ані беларускіх перакладаў. Першымі набыткамі былі англамоўныя пераклады “Чарнобыльскай малітвы”. Тлумачыць гэта просталінейным нацыяналізмам эміграцыі было б наіўна. Праўда больш складаная.

Паваенныя эмігранты, большасці якіх давялося пажыць у Савецкім Саюзе толькі крыху больш за год пасьля пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 г., пакідалі яе з страшным болем і страхам. Яны неслі з сабой самае дарагое – самаробныя тканіны, вышываныя кашулі, іконы і кнігі, сведчаньнем чаму ёсць зборы лонданскай Скарынаўскай бібліятэкі і ейнага музея. Яны несці з сабой Беларусь, якую ратавалі ад навалы русіфікацыі, атэізацыі і палітычнага дыктату. Яны пакідалі Бацькаўшчыну на ўкрыжаванне, каб ратаваць яе так, як маглі, на чужыне. У іх разуменні Вольная (манавіта так, з вялікай літары) Беларусь была там, дзе былі яны – беларусы ў вольным свеце і беларускія асяродкі – арганізацыі, выдавецтвы, храмы, грамадскія цэнтры – створаныя іх ахвярнай працай. Вольная Беларусь была поўняй іх сусвету, а яны – апошняй надзеяй на адраджэнне Беларусі. Савецкая ж Беларусь – гэта прыгнечаная і растаптаная родная зямелька, знявечаная да непазнавальнага стану.

У такім кантэксце добра разумеецца, чаму рускамоўная літаратура з Беларусі не толькі не знаходзіла водгуку ў нашых папярэднікаў, а выклікала самае актыўнае непрыняцце. Айцец Аляксандар Надсан не хаваў свайго абурэння пасьля ўдзелу ў сустрэчы са Святланай Алексіевіч у Парыжы: быць “грамадзянінам сусвету”, калі родная мова здратаваная – непрабачальная безадказнасць. У разьдзел беларускай мастацкай літаратуры ў кнігасховішчы Скарынаўкі не траплялі выданні на іншых мовах – рускамоўныя і польскамоўныя тэксты аўтараў беларускага паходжаньня вандравалі з адной паліцы на другую. Ёсць добра апісаны ў бібліятэкарскай літаратуры феномен: калі паглядзець на бібліятэчныя калекцыі, можна сказаць, якія ідэі вызначалі жыцьцё супольнасцей, што стварылі тыя зборы. Менавіта так і Скарынаўка была і застаеца люстэркам беларускай эміграцыі.

айцец Аляксандр Надсан
Айцец Надсан не быў нейкім выключэннем з правіл. Не забывайма пра “цвік у труну беларускай культуры”, як Сяргей Дубавец акрэсьліў гіпатэтычнае тады яшчэ ўзнагароджанне Алексіевіч Нобелеўскай прэміяй.  І калі стала вядома аб той прэміі ў мінулым годзе, Івонка Сурвіла, ад імя Рады БНР, са шчырым хваляваннем звярнулася да літаратаркі: “Ганаруся Вамі — і адначасна спадзяюся, што Вы самі нікому не дазволіце назваць Вас расійскай пісьменніцай.” Дарэчы, эміграцыя ня была такой ужо дзіўнай: дастаткова было зірнуць на выставу кніг Алексіевіч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі мінулай восенню, каб уразіцца, наколькі жалюгоднымі былі ейныя беларускамоўныя выданні ў параўнаньні з кнігамі на іншых мовах – збольшага танюсенькія, на газетнай паперы.

Новая хваля эміграцыі, якая цяпер ужо змяніла паваенную ў беларускіх арганізацыях і асяродках практычна паўсюль, даволі адрозная ад сваіх папярэднікаў. Яны не пакідалі Беларусі з жахам за ейны лёс. Некаторыя з’яжджалі з-за імаверных арыштаў ці немагчымасці працягваць вучобу, але, бадай, вельмі мала каму прыходзіла ў галаву ратаваць Бацькаўшчыну на чужыне. У гэтым – кардынальнае адрозьненне пакалення, што было сведкам ці ўдзельнікам атрымання Беларуссю незалежнасці, ад пакалення а. Надсана, што зведала войны, рэпрэсіі і выгнанне. Было б памылкай дыскутаваць, хто мае рацыю ў дадзеным выпадку: кожнае пакаленне мусіць выпрацаваць уласны адказ на тыя самыя экзістэнцыйныя пытанні. Важна тое, што беларускае жыццё ў дыяспары не толькі не загасла пасля адыходу паваеннага пакалення, але багата дзе, у тым ліку ў Лондане, атрымлівае новыя формы і энергію, і будуецца на падмурках, закладзеных папярэднікамі.

Калі я збіраўся пісаць гэты тэкст, я не адразу знайшоў кнігу Алексіевіч на паліцы. Я шукаў яе ў раздзеле перакладаў на беларускую мову – дзе ж яшчэ ёй месца? – думаў я, бо памятаў ранейшыя традыцыі, што ў кантэксце бібліятэчнай практыкі пераўтвараліся ў правілы. Я мусіў перапытацца ў іншага супрацоўніка, які здзівіўся ў адказ: “Ну там, дзе ўся літаратура, глядзі на А”. Менавіта: кніга стаяла ў мастацкай літаратуры, паміж беларускамоўнымі Сцяпанам Александровічам і Антонам Алешкам.

Ігар Іваноў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип