Вы калі-небудзь глядзелі статыстыку продажаў матывацыйных кніг пра поспех? Мільённыя наклады! І калі быць шчырым, то ў кожнай з іх змешчаны па вялікім рахунку адны і тыя ж думкі: давярай сабе, засяродзься на мэтах, заставайся ў форме, ніколі не здавайся, глядзі на праблемы як на «магчымасці», будзь аптымістам і гэтак далей.
Гучыць сапраўды крута і натхняльна. «О! Гэты чэл стаў генеральным дырэктарам дзякуючы гэтым прынцыпам!? Я таксама магу!» - першая думка пасля чытання чагосьці падобнага ўпершыню. Аднак гэтай думцы не наканавана ўвасобіцца ў жыцці.
Уладкоўваем сваё жыццё: 4 крокі
Калі б вынік гэтых кніг быў стоадсоткавым, кожны, хто іх прачытаў дасягнуў бы неймаверных вышынь у сваім жыцці. Але так не бывае! Затое бывае, што людзі, якія не чыталі ні адной такой кнігі ў жыцці, становяцца паспяховымі і шчаслівымі.
Такім чынам, што ж з гэтымі кнігамі не так? З імі ў парадку! Калі вынік пасля чытання не прыходзіць гадамі, значыць праблема ў вашых перакананнях — ўнутраная праблема.
Значыць, што заклікі кніг выступаюць для вас усяго толькі часовым стымулам, а гэтага недастаткова. У выніку вы маеце кароткатэрміновыя вынікі, а не доўгатэрміновыя. Плануеце ўстаць крыху раней, але пратрымаецеся не больш за тыдзень, паколькі праблема ў вашых перакананнях, паводле якіх вам зручней прачнуцца пазней.
Правільны ранак – паспяховы дзень. Як хутка прачнуцца
Плануеце пачаць думаць «магчымасцямі» і пазітывам, але не можаце, паколькі перашкаджае сістэма перакананняў. Бо вельмі цяжка перабудавацца з прывычнага ныцця і негатыву. Мозг — гэта самы складаны кампутар з усіх вядомых. І тое, якім будзе вашае жыццё, вызначае аперацыйная сістэма — сістэма перакананняў.
У адрозненні ад магутнага стацыянарнага ПК, гэтую аперацыйную сістэму вы можаце пастаянна рэдагаваць так, як вам трэба.
Як? Вам гэта трэба высветліць. Трэба пакапацца ў сабе, зразумець думкі, жаданні, матывы, стымулы і прычыны, якія перашкаджаюць дасягаць жаданага.
Уладзімір Караткевіч на рыбе
Толькі разабраўшыся з сабой вы здольныя дасягаць чагосьці па-сапраўднаму вартага. Памятае, як пісаў Караткевіч у сваёй «Ладдзі роспачы»:
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны" закон.»