• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.02.2018 | У краіне Грамадства

Кобрыну — Дзень беларускага пісьменства

Жыхары Кобрыну пачалі збор подпісаў за правядзенне ў горадзе Дня беларускага пісьменства і друку.

У лісце да старшыні нацыянальнага аргкамітэту па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства і друку, намесніка прэм’ер-міністра Васіля Жарко адзначаецца, што старажытны горад беларускага Палесся Кобрын упершыню пісьмова ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісу ў 1287 годзе, прыгожа стаіць на берагах ракі Мухавец паміж каналамі Дняпроўска-Бугскім і Каралевы Боны, мае гераічнае і цікавае мінулае.

З гістарычнай Кобрыншчынай непасрэдна звязаныя лёсы этнографа Паўла Шпілеўскага, братоў Крашэўскіх — пісьменніка, гісторыка Юзафа і мастака, фатографа Люцыяна, літаратара, мастака і музыкі Напалеона Орды, брата Адама Міцкевіча, прафесара права Кіеўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў Аляксандра Міцкевіча, кіраўнікоў і актыўных ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольных паўстанняў 1794 і 1863-64 гадоў Тадэвуша Касцюшкі, Рамуальда Траўгута, Густава Радавіцкага, Фелікса Ягміна і Уладзіслава Малахоўскага, аднага з айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі Пятра Крачэўскага, першага прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Хаіма Вейцмана і амерыканскага матэматыка Оскара Зарыскага, а таксама ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі, польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч, рускіх літаратараў Аляксандра Грыбаедава, Канстанціна Паўстоўскага і Аляксандра Твардоўскага, расійскага вайскаводцы Аляксандра Суворава.

Кобрын — чароўны заходнебеларускі горад з сучаснай інфраструктурай, які і па сёння захаваў старадаўняе планіровачнае аблічча свайго гістарычнага цэнтру і асноўныя элементы гарманічнага архітэктурнага ландшафту.
Сярод помнікаў дойлідства краю — гістарычная забудова цэнтру Кобрына, будынкі святыняў, у тым ліку старадаўніх драўляных цэркваў, былой паштовай станцыі сярэдзіны XIX стагоддзя, сядзібны дом Аляксандра Суворава XVIII стагоддзя і старадаўні парк імя расійскага генералісімуса, а таксама ветраны млын у вёсцы Балата.
Кобрынцы рупліва шануюць сваю багатую духоўную спадчыну, у тым ліку скарбы народнай мовы ў выглядзе мясцовых гаворак, якія маюць шмат агульнага з гаворкамі паўночных раёнаў Валынскай і Ровенскай абласцей Украіны, а таксама рысы іншых славянскіх, балцкіх і германскіх моваў.

Сярод строяў заходняга Палесся асаблівай завершанасцю формаў і віртуознай распрацоўкай арнаменту жаночага касцюма вылучаецца Кобрынскі строй, які бытаваў у краі ў XIX-на пачатку XX стагоддзяў.
Жыхары горада просяць Васіля Жарко запланаваць менавіта ў Кобрыне правядзенне Дня беларускага пісьменства і друку 2019 года. Падпісанты лісту ўпэўнены, што прызначэнне Кобрына сталіцай гэтага рэспубліканскага свята, якое арганізуецца штогод у першую нядзелю верасня, будзе спрыяць духоўнаму адраджэнню кабрынчанаў і пашырэнню ўжывання сярод іх роднай мовы — мовы тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь.
Марат Гаравы, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип