У Мінску аднаўляюць Коласаў сад

Днямі нашчадкі Якуба Коласа пасадзілі на ягонай былой сядзібе побач з дрэвамі, пасаджанымі рукамі паэта, прыгожы дубок − любімае дрэва Песняра, паведамляецца ў тэлеграм-канале Музея Якуба Коласа.


photo_2022-09-29_12-19-52.jpg

Якуб Колас увесь час удасканальваў сваю сядзібу, пішуць супрацоўнікі музея. Яшчэ ў маі 1945 года было пасаджана шмат дэкаратыўных дрэваў, сярод іх любімы вяз, пад якім на лаўцы часта адпачываў гаспадар. У канцы кастрычніка 1945 года пасадзілі яблыні, адна з іх расце і сёння. Восенню 1947 года тэрыторыя сядзібы пашырылася, узбуйнілі пладовы сад: на месцы спілаваных абгарэлых у час вайны дрэваў пасадзілі саджанцы вішняў, чарэшняў, сліваў, грушаў, кусты агрэсту, парэчак, малінаў.

photo_2022-09-29_12-19-52.jpg

Колас вельмі любіў свой двор і сад.

Пра сваю сядзібу паэт нават напісаў верш «З майго летапісу»:

Стаіць мая хата між хвой кучаравых,
І купіна жыта на клумбе пры ёй.
Свая ў мяне пожня, і дрэўцы, і травы,
Пляцоўка, і двор свой, і я сабе свой.