Фры-джазавы ансамбаль Віктара Сямашкі “Фантастычныя Плыўцы” зайграе ў галерэі Беларускага саюзу дызайнераў. Імпрэза адбудзецца ў межах выставы Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі” 24 сакавіка, пачатак а 20.00.
“Фантастычныя Плыўцы” спэцыялізуюцца на спантаннай імправізацыі й апэратыўнай кампазіцыі з выкарыстаннем пераважна акустычных інструментаў (фартэпіяна, саксафон, кантрабас, пэркусія). У складзе зайдзейнічаныя вядомыя на альтэрнатыўнай сцэне музыкі – Эрык Арлоў-Шымкус, Фрыдрых Самотны, Дзяніс Кудраўцаў, Васіль Панкратаў ды інш.
Гурт існуе зь 2005 г. Запісаў каля дзесятку альбомаў (як студыйных, так і канцэртовых). У межах фэстывалю “Кінемо” агучыў нямы фільм “Sur un Air de Charleston” (1927 г.). На замову лэйблу Mahorka (Баўгарыя) стварыў уласны трыб’ют Pink Floyd. Гукасэсія для скрайняга альбома “Concerto Grosso #7” адбылася акурат у галерэі Саюзу беларускіх дызайнэраў з удзелам брытанскага саксафаніста Філа Пальмэра.
Глядзіце таксама: