Фонд «Tutaka» і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку ладзіць V Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць арганізатарам праз адмысловую форму да 13 лютага 2026 года.

Дэкламатарскі Конкурс да Дня Роднай Мовы — гэта конкурс аматараў беларускай літаратуры, якія любяць дэкламаваць і хочуць пазмагацца за перамогу ў лепшым выкананні верша ці празаічнай часткі твора.
Сёлета конкурс мае міжнародны характар, арганізаваны па гібрыднай сістэме, што дае магчымасць удзельнічаць беларусам з усяго свету.
Узрост удзельнікаў — ад пяці гадоў.
1. Выберыце свой любімы верш або частку твора.
2. Здыміце відэа чытання, нават на мясцовай гаворцы.
3. Запоўніце анкету і загрузіце відэа праз адмысловую форму да 13 лютага 2026 года.
4. Будзьце гатовы да фіналу 24 лютага 2026 года.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.