Конкурс для дзетак ад «Будзьмы»! Дэдлайн — 20 траўня!

Шаноўныя дзеткі, калі вы хочаце атрымаць у падарунак кнігу Надзеі Ясмінскай «Сподачак для Цмока», падпісаную самой аўтаркай, то дасылайце нам свае малюнкі па матывах гэта твора. Аўтарка адбярэ самы крэатыўны малюнак, наша кампанія ўручыць пераможцу кнігу, а крама беларускіх адметнасцей budzma-krama.by цацку ручной працы.

image_2021-04-30_16-10-07.png

Свае малюнкі дасылайце да 20 траўня 2021 года ў электронным фармаце на адрас budzmahistory@gmail.com

У тэме ліста трэба пазначыць «Конкурс_1»

У тэксце ліста пазначыць імя, прозвішча і ўзрост аўтара малюнка, назву населенага пункта, дзе жыве.

Казку Надзеі Ясмінскай у выкананні Хрысціны Дробыш можна паслухаць вось тут:

Вынікі конкурса будуць аб’яўленыя 27 траўня 2021 года на чарговай сустрэчы ў творчай анлайн-прасторы PartyZonа.